Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

15 Май 2019

14 мая адбылася нарада па ЛОК ў дашкольных установах

На базе ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Чэрвеня» 14.05.2019 адбылася нарада з кіраўнікамі па пытанні арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

На абмеркаванне былі вынесены і разгледжаны наступныя пытанні:

- алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый;

- аказанне медыцынскай дапамогі выхаванцам ва ўстанове дашкольнай адукацыі

- выкананне санітарных норм і правілаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу, арганізацыя харчавання ва ўстановах адукацыі;

- арганізацыя харчавання дашкольнікаў у летні перыяд;

- забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання выхаванцаў;

- арганізацыя прапускнога рэжыму ва ўстанове адукацыi;

- асаблівасці арганізацыі летняй аздараўленчай работы ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі ўстаноў адукацыі; спецыялісты: ГУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ»; УАЗ «Чэрвеньская ЦРБ»; РАУС Чэрвеньскага раёна; РАНС Чэрвеньскага раёна.

Урач-гігіеніст

ГУ «Чэрвеньскі РЦГиЭ»

Ганчарова М.С.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць