На сустрэчы ішла гутарка пра асноўныя аспекты Паслання да беларускага народа Прэзідэнта краіны, аб зваротах грамадзян, праблемах, якія хвалююць жыхароў сельскіх раёнаў. Тамара Рыгораўна запісала пытанні, якія паступілі з залы па добраўпарадкаванні вуліцы в. Натальеўск і ўладкаванні прыпыначнага пункта ў в. Турэц. Як член абласной інфармацыйнай групы, яна паабяцала перанакіраваць просьбы ў адпаведныя інстанцыі.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

