Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

20 Май 2019

Прамую тэлефонную лінію правёў старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў

Старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў правёў прамую тэлефонную лінію: да кіраўніка раёна па рашэнне праблем звярнуліся 7 чалавек.

З пытаннямі і прапановамі старшыні райвыканкама актыўна тэлефанавалі жыхары Мінска, у якіх ёсць дачы ў Чэрвеньскім раёне. У большасці сваёй звароты тычыліся сферы транспартнай і дарожнай гаспадарак, бытавых паслуг. Перагледзець маршрут аўтобусаў, абнавіць расклад на прыпынках, пашырыць асартымент аўтакрам, прагрэйдаваць дарогу - гэтыя тэмы часцей за ўсё падымаліся ў тэлефоннай дыялогу старшыні райвыканкама з жыхарамі раёна і не толькі.

Жыхарку Вялікаполля, у прыватнасці, хвалявала пытанне па зменах у аўтобусным маршруце Чэрвень-Бярозаўка. Жанчына нават гатовая плаціць больш за праезд, калі аўтобус Чэрвень-Бярозаўка, як раней, будзе заходзіць у Вялікаполле. Віталь Мікалаевіч растлумачыў, што тарыфы на перавозку пасажыраў фіксаваныя, і запэўніў, што пытанне па маршрутах будзе прапрацоўвацца.

Звароты, якія паступілі ў ходзе тэлефоннай размовы, былі ўзятыя на кантроль, па іх былі неадкладна дадзены даручэнні.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць