Бацькі - добрыя, камунікабельныя людзі, суперажываючыя, адказныя, патрабавальныя да сябе і дзецей, працавітыя. Яны прышчапляюць сваім выхаванцам прыстойнасць, вернасць, высакароднасць. Далучаюць да працы. Усе дзеці разам з прыёмнымі бацькамі працуюць не толькі дома, удзельнічаюць таксама ў працоўных акцыях у школе: «Чысты двор», «Чысты клас», «Памяць у граніце», «Ветэран жыве побач» і інш.
Прыёмная мама - старшыня апякунскай рады СШ №3 г.Чэрвень, дзе вучацца дзеці. Акрамя таго, яна - кіраўнік танцавальнага калектыву «Забавушка», які наведваюць вучні 1-8 класаў. Наталля Валер'еўна сама шые касцюмы, падбірае аксэсуары да іх. Яна аказвае педагогам дапамогу ў падрыхтоўцы дзяцей да аглядаў-конкурсаў мастацкай самадзейнасці, мерапрыемствам, канцэртам і іншых мерапрыемстваў.
Дзеці ў сям'і Савіч гарманічна развіваюцца: наведваюць аб'яднанні па інтарэсах, гурткі ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрвень, у школе - факультатыўныя заняткі. Аляксей цяпер навучаецца ў спецыялізаваным ліцэі пры універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Наталля Валер'еўна прымае актыўны ўдзел у пасяджэннях сямейнага клуба «Шлях да разумення», клуба прыёмных бацькоў «Надзея». За актыўны ўдзел у жыцці ўстановы адукацыі і раёна яна неаднаразова ўзнагароджвалася Граматамі і ёй ўручаліся Лісты падзякі.
Сям'я Савіч у сакавіку гэтага года стала пераможцам раённага конкурсу замяшчаючых бацькоў «Сэрца аддаю дзецям». Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляліся: папулярызацыя інстытута прыёмнай сям'і, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу; грамадскае прызнанне працы прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў; уцягванне іх і выхаванцаў у актыўную творчую дзейнасць.
У конкурсе таксама прынялі ўдзел прыёмныя сем'і Савіч, Гурыных, Балашэвіч, Лаўрыновіч, Рыпінскай М.Ф., Новікавай Т.А., сям'я Гарнастай, бацькі-выхавальнікі дзіцячага дома сямейнага тыпу.
Наталлю Валер'еўну і Андрэя Мікалаевіча запрасілі да ўдзелу ў завочным туры абласнога конкурсу «Сэрца аддаю дзецям». На абласны конкурс яны прадставілі наступныя матэрыялы: прэзентацыйны відэаролік «Адзін дзень з жыцця сям'і», сачыненне-апісанне выхаванкі Алесі «Лепшая сямейная гісторыя», сачыненне-апісанне прыёмнага бацькі «Прыёмны бацька як пакліканне і прафесія», кніга жыцця выхаванца Аляксея, вырабы дэкаратыўна-прикладного мастацтва.
Па выніках завочнага тура сям'я Савіч была ўзнагароджана Дыпломам другой ступені (2 месца) абласнога конкурсу. А выхаванка Алеся стала пераможцай конкурсу ў намінацыі «Разам весела крочыць». Уся сям'я прыняла ўдзел у абласным фестывалі-форуме, які праводзіўся 17.05.2019 на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Віялета Аўсяннікава, галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама.
Фота аўтара

