У залежнасці ад наступстваў карупцыйных правапарушэнняў у Рэспубліцы Беларусь ўстаноўлена крымінальная, адміністрацыйная, дысцыплінарная і грамадзянска-прававая адказнасць.
На тэрыторыі Мінскай вобласці у 2018 годзе зарэгістравана 381 карупцыйнае злачынства (2017 - 206), за здзяйсненне якіх да крымінальнай адказнасці прыцягнута 124 (86) асобы. Выяўленая шкода па завершаных вытворчасцю крымінальных справах карупцыйнай скіраванасці склаў 271 884,76 рубля. Пакрыты ўрон на суму 205 433,90 рублёў, накладзены арышт на маёмасць на суму 540 714,97 рублёў.
Сферы эканамічнай дзейнасці, у якіх найбольш распаўсюджаныя карупцыйныя праявы, у 2018 годзе выглядаюць наступным чынам:
транспарт і транспартная дзейнасць - 92 злачынствы;
сельская гаспадарка і прадпрыемствы АПК - 67 злачынстваў;
дзяржаўнае кіраванне - 37 злачынстваў;
прамысловасць - 20 злачынстваў;
будаўніцтва - 20 злачынстваў;
ахова здароўя - 17 злачынстваў.
Вось некаторыя прыклады учыненых злачынстваў.
Прысудам суда Мiнскага раёна асуджана Муравіцкая Ж.С., старшыня Астрашыцка-Гарадоцкага сельвыканкама. Устаноўлена, што Муравіцкая Ж.С., з'яўляючыся старшынёй Астрашыцка-Гарадоцкага сельскага выканаўчага камітэта, з карыслівай зацікаўленасці, абумоўленай атрыманнем зямельнага ўчастка на ільготных умовах, без правядзення аўкцыёну і дадатковых выдаткаў, шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, арганізавала сістэму злачынных дзеянняў па прадастаўленні зямельных участкаў свайму сыну Муравіцкаму А.Г. і роднаму брату свайго мужа Муравіцкаму А.А.
Пракуратурай Мінскага раёна распачата крымінальная справа ў дачыненні да Каркачова В.У., старшыні Лошанскага сельвыканкама. Устаноўлена, што Каркачоў В.У. з карыслівай зацікаўленасці, абумоўленай атрыманнем грашовых сродкаў ад рэалізацыі зямельных участкаў, шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, у перыяд са студзеня 2016 па снежань 2017 года арганізаваў схему злачынных дзеянняў, накіраваных на рэалізацыю падстаўным асобам зямельных участкаў для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома па заніжаным кошце. Мнскім раённым аддзелам следчага камітэта папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе прыпынена ў сувязі з экстрадыцыяй Каркачова В.У., які схаваўся ад следства і быў затрыманы ў Расійскай Федэрацыі.
Пракуратурай Вілейскага раёна ў снежні 2018 года ўзбуджана 2 крымінальныя справы па ч.1 арт.427 КК (службовы падлог) і 1 крымінальная справа па ч.1 арт.210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да старшыні Іжскага сельвыканкама Навасёлак В.В.
У ходзе ажыццяўлення нагляднай дзейнасці за 12 месяцаў 2018 года органамі пракуратуры Мінскай вобласці ўсяго праведзена 142 праверкі выканання антыкарупцыйнага заканадаўства. Выяўлена 220 фактаў здзяйснення службовымі асобамі карупцыйных і ствараючых умовы для карупцыі правапарушэнняў, 15 фактаў парушэнняў антыкарупцыйных абмежаванняў (занятак прадпрымальніцкай дзейнасцю), а таксама 108 фактаў парушэнняў, звязаных з дэклараваннем даходаў і маёмасці. Найбольш распаўсюджанымі правапарушэннямі, якія ствараюць умовы для карупцыі, з'яўляюцца правапарушэння парадку правядзення конкурсаў, аўкцыёнаў, працэдур закупак.
Так, органамі пракуратуры вобласці выяўлена 121 такое правапарушэнне.
Пракуратурай Пухавіцкага раёна ў ходзе праверкі выяўлены парушэнні заканадаўства з боку службовых асоб упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Пухавіцкага райвыканкама пры правядзенні дзяржаўных закупак. Па выніках разгляду прадстаўлення пракуратуры раёна 4 службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Карупцыйным правапарушэннем з'яўляецца таксама выкарыстанне дзяржаўнай службовай асобай сваіх службовых паўнамоцтваў у мэтах атрымання крэдыту, пазыкі, набыцця каштоўных папер, нерухомай і іншай маёмасці.
Органамі пракуратуры выяўлена 11 такіх карупцыйных правапарушэнняў.
Пракуратурай Барысаўскага раёна ўстаноўлена, што галоўны эканаміст БГУП «Жыллё» Магерава М.М. незаконна атрымала заработную плату за неадпрацаваны час у памеры 54 рубля 66 капеек. У працоўны дзень у сераду 19.07.2017 ў 14 гадзін 59 хвілін Магерава М.М. выехала за межы Рэспублікі Беларусь. У табелі ўліку працоўнага часу за ліпень 2017 года неабгрунтавана унесены звесткі аб яе знаходжанні на працоўным месцы на працягу ўсяго працоўнага дня. Пракурорам раёна ўнесена прадстаўленне, па выніках разгляду якога Магерава М.М. была прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці.
Органамі пракуратуры Мінскай вобласці у 2018 годзе пры правядзенні праверак антыкарупцыйнага заканадаўства распачата 9 крымінальных спраў.
У першым квартале 2019 году судом Чэрвеньскага раёна асуджана 2 асобы за ўчыненне карупцыйных злачынстваў на тэрыторыі раёна.
Былы дырэктар філіяла СГК «Велікаполле» ГП «Мінсктранс» Д. выкарыстаў паліўную карту філіяла для запраўкі асабістага аўтамабіля, выкраўшы 3774 літра дызельнага паліва на агульную суму 4655 рублёў. Прысудам суда Чэрвеньскага раёна Д. прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў - завалоданні маёмасцю, учыненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў. Суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў тэрмінам на 3 гады з адтэрміноўкай выканання прызначанага пакарання на 2 гады.
Начальнік камерцыйнага аддзела аднаго з заводаў г. Мінска П., быўшы ўпаўнаважаным распараджацца грашовымі сродкамі завода ў разліках з пастаўшчыкамі і, будучы членам камісіі для правядзення конкурсаў па ажыццяўленні закупак тавараў (работ, паслуг) прыняў у Чэрвені ў якасці хабару грашовыя сродкі за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, а менавіта: за выбар пераможцы адкрытага конкурсу па выбары пастаўшчыка.
Прысудам суда Чэрвеньскага раёна ў красавіку 2019 года П. прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства - прыняцце службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў, якія прадстаўляюцца выключна ў сувязі з займаемым ім службовым становішчам. П. прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 4 месяцы з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці. Прысуд у дачыненні да П. ў законную сілу не ўступіў.
Па матэрыялах пракуратуры Мінскай вобласці і Чэрвеньскага раёна

