З 22 пажараў у раёне 14 пажараў адбыліся ў жылых пабудовах, 5 - у гаспадарчых, 2 - у аўтамабілі, 1 - у полi. Тры пажары адбыліся ў Чэрвені, два - на тэрыторыі Чэрвеньскага сельсавета, шэсць - на тэрыторыі Смілавіцкага сельсавета, два - у Валевацкім сельсавеце, тры - у Калодзежскім, чатыры - у Лядзенскім, адзін загінулы, адзін пажар адбыўся ў Клінокскім сельсавеце, адзін загінулы, адзін пажар - у Раваніцкiм сельсавеце. Асноўнымі прычынамі пажараў паслужылі: парушэнне правілаў уладкавання і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад - 8 выпадкаў, парушэнне эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання - 4 выпадкі, неасцярожнае абыходжанне з агнём - 9 выпадкаў, падпалы - 1 выпадак.
Пажары на тэрыторыі раёна за красавік 2019 года:
01.04. ў 12 гадзін 34 хвіліны паступіла паведамленне аб узгаранні хлява па адрасе: Лядзенскі сельсавет, в. Тадулічы, вул. Партызанская д.6. У выніку пажару агнём знішчаны хлеў і пашкоджана лачанне даху жылога дома. Як мяркуецца, прычына - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
06.04. ў 17 гадзін 28 хвілін паступіла паведамленне аб шчыльным задымленні ў жылым доме па адрасе: Смілавіцкі сельсавет, в.Старына, вул.Цэнтральная, дом 45. У выніку пажару ў жылым доме агнём часткова пашкоджаны сцены і потолочныя перакрыцці. Пашкоджана маёмасць. Як мяркуецца, прычына пажару: парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.
13.04 у 00 гадзін 37 хвілін паступіла паведамленне аб загаранні лазні па адрасе: Чэрвеньскі сельсавет, в. Вайнілава, вул.Магілёўская, дом 43. У выніку пажару ў лазні знішчаны дах, потолочные перакрыцці, сцены і маёмасць. Версія прычыны пажару: парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення (напал печы).
15.04 у 09 гадзін пры аналізе звестак з УАЗ «Чэрвеньскага ЦРБ» устаноўлена, што 02.03.2019 года ў раённую бальніцу шпіталізаваны грамадзянін Ігар Мукавозчык з дыягназам: тэрмічны апёк полымем на ніжняй траціны сцягна і галёнкі. Плошчу апёку - 6%. Праведзеная праверка паказала, што ў грамадзяніна І. Мукавозчыка пры падрыхтоўцы ежы ў печы, ад судотыку з агнём загарэлася адзенне, з-за чаго ён і атрымаў апёкі.
16.04. ў 16 гадзін 52 хвіліны паступіла паведамленне аб загаранні хлява па адрасе: Смілавіцкі сельсавет, садовае таварыства «Ялінка», участак 72. У выніку пажару агнём знішчаны хлеў, пашкоджаны сцены, перакрыцці і маёмасць дачнай хаткі. Меркаваная версія пажару: неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні смецця.
19.04. ў 17 гадзін 50 хвілін паступіла паведамленне аб загаранні сухой расліннасці па адрасе: Валевацкі сельсавет, в. Залессе. У выніку пажару на ўчастку знішчана сухая расліннасць на плошчы 0,45 гектара. Атрымаў апёкі грамадзянін Аляксандр Сугак, 1974 года нараджэння. Ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, ляжаў у траве падчас яе гарэння. Версія прычыны пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём.
19.04 . а 23 гадзіне 32 хвіліны паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома па адрасе: Калодзежскі сельсавет, в. Дамавіцк, вул. Сонечная, дом 11. У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны пакоя, закураны сцены. Як мяркуецца, прычына пажару - парушэнне мантажу печаў (разбурэнне азбестацементавага коміна).
Падрыхтавала Галіна Гамеза

