- па лініі крымінальнага вышуку - 14 злачынстваў;
- па лініі процідзеяння наркотыкам - 2;
- па лініі іншых службаў - 5 злачынстваў.
На тэрыторыі раёна ў красавіку зарэгістравана 2 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 2 чалавекі атрымалі траўмы.
Супрацоўнікамі РАУС выяўлена 6 самагонных апаратаў. Усяго выяўлена 407,7 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці, у тым ліку:
самагонкі - 7,2 літра;
самагоннай брагі - 301 літр;
іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці - 98,5 літраў.
Выяўлена 199 фактаў распіцця алкагольных напояў (піва) і з'яўлення ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, затрымана 53 грамадзяніна за дробнае хуліганства. На прымусовае лячэнне ва ўмовах лячэбна-працоўнага прафілакторыя адпраўлены 16 хранічных алкаголікаў, у тым ліку ў красавіку - 5.
Найбольш значныя узбуджаныя крымінальныя справы:
- у дачыненні да грамадзяніна П., які з прыватнага дома ў Чэрвені выкраў маёмасць, якая належыць грамадзяніну Х.;
- у дачыненні да грамадзяніна Ф. які з прыватнага дома ў г.Чэрвень, які належыць грамадзянцы А., выкраў маёмасць;
- у дачыненні да грамадзяніна В., які ў г.п. Смілавічы з хуліганскіх меркаванняў наўмысна пашкодзіў шкло ў аўтамабілі, які належыць грамадзяніну Г.;
- у дачыненні да грамадзяніна Ю., які ў г.Чэрвень адкрыта выкраў мабільны тэлефон, які належыць грамадзянцы І.
Падрыхтавала Галіна Гамеза. Фота носіць ілюстрацыйны характар

