Як паведамляе БЕЛТА, да ўдзелу ў мерапрыемстве, прысвечаным 200-годдзю з дня нараджэння нашага славутага земляка-кампазітара, запрошаны вядучыя спецыялісты з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны, Казахстана, Малдовы. У рамках форуму, у прыватнасці, адбудуцца прэзентацыя дакументальнага фільма тэлеканала “Беларусь 3” пра Станіслава Манюшку і канцэрт з яго твораў.
На 31 мая запланавана наведванне памятных месцаў, звязаных з жыццём і творчасцю кампазітара. Сярод іх – гарадскі пасёлак Смілавічы. Тут, у “Музычнай гасцёўні Станіслава Манюшкі”, будуць падведзены вынікі форуму.
Ігар АДАМОВІЧ

