Службовымі асобамі Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта праводзіцца пэўная работа па забеспячэннi і рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы. Распрацоўваюцца і зацвярджаюцца планы мерапрыемстваў у гэтым кірунку дзейнасці, пытанні аховы працы разглядаюцца на пасяджэннях райвыканкама і ў структурных падраздзяленнях райвыканкама.
Маніторынгі стану аховы працы ў арганізацыях раёна ажыццяўляюцца ў форме выездаў мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пры райвыканкаме.
У ходзе выезду у 2019 годзе пракуратурай раёна сумесна са спецыялістамі Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, райвыканкама, Чэрвеньскага РАНС, ГУ «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» ва УП «Чэрвеньскі ДОК» ўстаноўлена парушэнне тэрмінаў выканання выдадзеных мабільнай групай рэкамендацый, іх невыканання.
У адпаведнасці з графікам у кастрычніку мінулага года мабільнай групай ажыццяўляўся выезд ва УП «Чэрвеньскі ДОК». Па выніках наведвання арганізацыі ў мэтах выканання заканадаўства аб ахове працы былі дадзены рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў. Аднак, не ўсе парушэнні былі ліквідаваныя своечасова. Так, з улікам характару дзейнасці не быў распрацаваны лакальны нарматыўны прававы акт, які рэгламентуе правядзенне кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, не праводзіўся штоквартальны кантроль за станам аховы працы, перыядычны кантроль ажыццяўляўся без удзелу грамадскіх інспектараў па ахове працы.
Акрамя таго, будынкі не былі ўкамплектаваны першаснымі сродкамі пажаратушэння ў адпаведнасці з Дадаткам 8 да пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2018 г. №35 «Аб устанаўленні нормаў абсталявання аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння»; наяўныя першасныя сродкі пажаратушэння патрабавалі перазарадкі.
Таксама на прадпрыемстве не выконваліся санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні. На вытворчасці адсутнічалі медыцынскія аптэчкі, ахоўная арматура на свяцільнях. Факты не выканання ў поўным аб'ёме рэкамендацый мабільнай групы выяўлены і ва УП «Чэрвеньская ЖКГ». Так, у парушэннi патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ў плане мерапрыемстваў па ахове працы на 2019 г. не паказаная чаканая сацыяльная эфектыўнасць мерапрыемстваў, адсутнічала схема руху транспартных сродкаў па тэрыторыі арганізацыі, на стэлажах ў складскім памяшканні адсутнічаў інвентарны нумар і надпісы аб гранiчна дапушчальнай нагрузкі на кожнай паліцы, падлогі памяшканняў транспартнага цэха не адпавядалі патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў, тэхналагічным працэсам.
У ходзе правядзення праверкі супрацьпажарнага стану на гэтым жа прадпрыемстве ўстаноўлена, што не былі распрацаваны планы эвакуацыі людзей пры пажары; адсутнічалі стэнды з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы; не праводзілася падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, што вызначаецца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыямі, а таксама навучанне работнікаў мерам пажарнай бяспекі; адсутнічала інструкцыя па пажарнай бяспецы.
Па выяўленых парушэннях у райвыканкам унесены прадстаўленні, па выніках разгляду якіх да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 8 чалавек. Пракуратура Чэрвеньскага раёна звяртае ўвагу кіраўнікоў арганізацый усіх формаў уласнасці на няўхільнае выкананне заканадаўства аб ахове працы, пажарнай бяспекі, санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.
Вадзім КУКАЛЕВIЧ,
старэйшы памочнік пракурора

