Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

28 Май 2019

На Чэрвеньшчыну з канцэртам: Бярэзінская “Лявоніха” наведала вёску Горкаўская Слабада

У мінулую суботу ў гэтую вёску завітаў ансамбль народнай песні “Лявоніха” з Бярэзінскага раёна. Калектыў быў створаны ў 1965 годзе. Першым яго кіраўніком быў Генадзь Яфрэмаў, які ў свой час шмат запісаў народных песень у паездках па раёну. 

У 1970 ансамбль атрымаў званне “народны”. У 2007-м — стаў народным ансамблем песні “Лявоніха”. Сёння калектывам кіруе Данута Гурэнчык. У складзе яго — не толькі работнікі культуры, але і працаўнікі сельскай гаспадаркі, і работнікі раённай адміністрацыі. Нядаўна у калектыў прыйшлі новыя маладыя самадзейныя артысты.

Ансамбль не ўпершыню выступаў ў Чэрвеньскім раёне. Песні ў яго выкананні спадабаліся чэрвеньцам. Цёпла сустракалі іх у Горкаўскай Слабадзе ў мясцовым Доме фальклору.

Галіна ВОРНІК, метадыст Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і адпачынку.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць