Віталь - з вёскі Хутар, атрымаў званне сяржанта, быў камандзірам аддзялення. Вярнуўшыся дадому, ён зразумеў, што служба змяніла яго: «Так, становіцца іншым светапогляд, адбываецца пераацэнка каштоўнасцяў. Тыя моманты, што раней здавалiся важнымі і значнымі, прайшоўшы службу ў войску, па іншаму ацэньваеш. Пачынаеш цаніць блізкіх, асабліва маму. Кожнаму хлопцу было б карысна прайсці гэтую школу мужнасці».
Павал - ураджэнец вёскі Пятровінка. У войску быў поварам. Гэта яго спецыяльнасць і на грамадзянцы, бо да службы ва Ўзброеных Сілах Паша скончыў Смілавіцкі ліцэй, ён прафесійны кухар чацвёртага разраду. Хлопцам, чыя служба пачалася зусім нядаўна, ён пажадаў годна прайсці ўсе выпрабаванні. «Калі б давялося яшчэ раз пайсці служыць, - кажа Павел, - то мне не слабо, пайшоў бы. Але наогул ў жыцці я выбраў грамадзянскую спецыяльнасць, адну з самых мірных!»
Анжэла Пятроўская. Фота аўтара

