Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

29 Май 2019

Гаспадаркі Чэрвеньшчыны пачалі касьбу траў першага ўкосу

Гаспадаркі Чэрвеньшчыны пачалі касьбу траў першага ўкосу. Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, гэты від работ выкананы на 1580 гектарах, што складае 11 працэнтаў ад неабходнага. З траў першага ўкосу нарыхтавана 2712 тон сенажу: 1666 – у эксперыментальнай базе “Натальеўск”, 701 – у СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон”, 345 – у філіяле “Агра-Бокс” СП “Унібокс”.

У адкрытым акцыянерным таварыстве “Раванічы” касавіцу пачалі з люцэрны. Яе назапашваюць рулонамі ў палімернай упакоўцы.

На палетку ля вёскі Валадута зялёную масу зграбае ў валкі ветэран працы гаспадаркі Аляксандр Маслоўскі. Пяць гадоў таму ён выйшаў на заслужаны адпачынак, але дагэтуль шчыруе на трактары ў гарачую пару сезонных работ у полі.

Рулонную тэхналогію нарыхтоўкі сенажу ў палімернай упакоўцы паспяхова асвоіў механізатар Вячаслаў Ніціеўскі. Другі сезон ён спрытна ўпраўляецца з прэс-падборшчыкам, які гаспадарка набыла летась…

Некалькі апошніх гадоў ААТ “Раванічы” займае лідзіруючыя пазіцыі ў раёне па корманарыхтоўцы. Штогод тут перазалужаюць не менш за 500 гектараў кармавых палеткаў. Перавагу аддаюць канюшыне і яе сумесі з цімафееўкай. Сёлета дадаткова плануюць пасеяць 100 гектараў люцэрны.

Як распавёў дырэктар  гаспадаркі Сяргей Кіпець, на масавай нарыхтоўцы кармоў будуць задзейнічаны тры касілкі,  чатыры кормаўборачныя комплексы і 12-14 адзінак тэхнікі на адвозцы зялёнай масы. На зімовы стойлавы перыяд (з улікам палеткаў РСУП “Ганута-Агра”, якое знаходзіцца ў аператыўным кіраванні ААТ “Раванічы”) неабходна нарыхтаваць 20 тысяч тон сенажу і 800 тон сена.

Паводле слоў старшыні прафкама сельгаспрадпрыемства Тамары Цітавец, на перыяд корманарыхтоўкі арганізавана гарачае харчаванне яе ўдзельнікаў на рабочых месцах, распрацаваны ўмовы аплаты працы і меры матэрыяльнага заахвочвання, наладжана ўнутрыгаспадарчае спаборніцтва па відах работ са штодзённым падвядзеннем вынікаў.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць