На «Прывальнай» неабходна было разгадаць рэбус на тэматыку Вялікай Айчыннай вайны. «Лагічная» прадугледжвала для піянераў розныя лагічныя заданні. На «Салдацкай» кропцы гульцы рыхтавалі салдата і распавядалі, у якую форму былі апранутыя байцы часоў Вялікай Айчыннай. На кропцы «Люстраная» даць правільны адказ хлопцам дапамагала люстэрка.
Праз тыдзень у бой уступілі старэйшыя хлопцы.
У іх былі заданні яшчэ не складаней, але цікавей. А перад самымі летнімі канікуламі ўсе каманды атрымаюць хатнія заданні. Так што лета для нашых піянераў ужо дакладна не будзе сумным! Вынікі гульні падвядзем ў верасні.
Валянціна Табалевіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №4. Фота аўтара

