Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

29 Май 2019

Другое месца ў Рэспубліканскім аглядзе дамоў-інтэрнатаў заняў Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат

У мінулую суботу камісія Міністэрства працы і сацыяльнай абароны вызначыла пераможцаў 2018 года ў Рэспубліканскім аглядзе дамоў-інтэрнатаў на лепшую пастаноўку работы па абслугоўванні, забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў пражывання пенсіянераў і інвалідаў.

Такія агляды праводзяцца з 2010 года. У Рэспубліцы Беларусь функцыянуе 81 дом-інтэрнат: 22 дамы-інтэрнаты агульнага тыпу, 50 псіханеўралагічных дамоў-інтэрнатаў і 9 дзіцячых дамоў-інтэрнатаў.

Сярод псіханеўралагічных дамоў-інтэрнатаў Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат заняў другое месца (дырэктар Уладзімір Сяміжон).

Ад Міністэрства працы і сацыяльнай абароны усім пераможцам ўручаны тэлевізары, а ўстановы, якія занялі першыя і другія месцы, атрымалі ў ўзнагароду яшчэ і шматфункцыянальныя фізіятэрапеўтычныя апараты «РЭФТОН», ад Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў - Дыпломы і сертыфікаты на 200, 300 і 400 рублёў за трэцяе, другое і першае месца адпаведна.

Таццяна Марцьянава. Фота з архіву Ўладзімiра Сямiжона

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць