Так 29 мая прайшла трэніроўка з ўстановамі сеткі назірання і лабараторнага кантролю грамадзянскай абароны Чэрвеньскага раёна. Дадзенае мерапрыемства праводзіцца згодна Арганізацыйна-метадычных указанняў па арганізацыі функцыянавання органаў кіравання і сіл Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны на 2019 г.
У трэніроўцы прынялі ўдзел ГУ «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», ДУ «Чэрвеньскага раёна ветэрынарная станцыя», ААТ «Рыбгас «Волма», Чэрвеньскае райпо, УП «Нафтабітумны завод» і Чэрвеньскі РАНС. Галоўная задача такіх мерапрыемстваў - адпрацаваць дзеянні персаналу пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, звязаных з выкідам радыёактыўных і моцна дзеючых атрутных рэчываў, пры выяўленні ў паштовых адпраўленнях сыпкіх рэчываў невядомага паходжання, пры ўзнікненні эпідэмій, эпізаотый і ускладнення эпізаатычнай сітуацыі па афрыканскай чуме, інш. небяспечных захворванняў жывёл.
Як адзначыў старшы інжынер Гоф ДСНС і ГА Чэрвеньскага РАНС Сяргей Каўзуновіч, трэніроўка прайшла паспяхова і кожны суб'ект-удзельнік з дакладнасцю ведае алгарытм ліквідацыі небяспечных сітуацый у Чэрвеньскім раёне.

