Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

30 Май 2019

Калі лось ламаецца па кукурузе, гэта не смешна

Асабліва, калі з кукурузнага або іншага поля ён вылятае на трасу і тараніць аўтамабіль.

Літаральна на працягу тыдня на дарогах Чэрвеньскага раёна адбылося некалькі ДТЗ з удзелам жывёл. Людзі ў цёмны час сутак, рухаючыся на аўтамабілях, сутыкаюцца з пераходзячымi або перабягаючымi дарогу аленямі, казулямі. У выніку пашкоджаныя аўтамабілі, хоць самі вадзіцелі, на шчасце, цудам не пацярпелі.

Просім усіх кіроўцаў звярнуць увагу на тое, што на дарогах, асабліва ў цёмны час сутак, вам могуць сустрэцца дзікія жывёлы. Сутыкненне з імі вельмі небяспечна! Таму будзьце вельмі ўважлівыя і старайцеся не перасоўвацца на максімальнай хуткасці. Гэта ў вашых інтарэсах, таму што страхоўку за машыну ў такіх выпадках выплачваюць толькі па КАСКА. Таксама варта адзначыць, што пры ДТЗ з жывёламі нельга забіраць пацярпелую або забітую жывёлу з месца здарэння, нават дробных, зайца або лісіцу. Гэта пераследуецца Законам.

Калі наезд ўсё-ткі адбыўся, не варта пакідаць месца ДТЗ - бо рана ці позна супрацоўнікі ДАІ зададуць вам пытанне, адкуль пашкоджанні на аўтамабілі. Калі не будзе даведкі аб тым, што машына пашкоджана жывёлам, могуць узнікнуць праблемы з артыкулам «Пакіданне месца ДТЗ». Таму пры ДТЗ з жывёлай неабходна ўключыць аварыйку, паставіць «трохкутнік», паведаміць у міліцыю і не пакідаць месца здарэння.

Калі вы збілі дзiцяня, напрыклад, лася, або дзіка - лепш не чапайце яго і не падыходзьце блізка. Таму што побач можа быць яго маці, якая ў парыве мацярынскага інстынкту, абараняючы нашчадства, можа паводзіць сябе вельмі агрэсіўна і нанесці сур'ёзныя калецтвы.

На выездзе з Чэрвеня па ляденскому кірунку аўтааматары не раз заўважалі дзікіх жывёл на дарозе каля сметніка. Калі едзеце праз гэта месца, таксама будзьце ўважлівыя.

Раённае аддзяленне Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць