Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

30 Май 2019

Пятнаццаць любімчыкаў: другая чэрвенская школа дала апошні званок сваім выпускнікам

У другой чэрвенскай школе выпускнікоў-хлопцаў сягоння ўдвая больш, чым дзяўчынак: дзесяць прыгажуноў і пяць прыгажунь станчылі сёння развітальны вальс на школьным двары, пачулі апошні званок і, акружыўшы плакаўшую класную кіраўніцу, па-таварыску абняліся, разумеючы, што такога больш ужо не паўтарыцца.

Павіншавалі рабят з заканчэннем школы і пажадалі шчаслівай дарослай дарогі адміністрацыя школы, дырэктар, бацькі, святары, праваахоўнікі, першакласнікі. Уся «школьная раць» сабралася на прыгожым вясновым двары: спявалі гімн, выступалі з нумарамі мастацкай самадзейнасці, танцавалі на флэшмобе, запускалі паветраныя шары, абменьваліся падарункамі, захапляліся няўрымслівымi адзінаццацікласнікамi, смяяліся. Трошкі, вядома, было і слёз: усё-такі вельмі кранальны момант.

Няхай толькі такія слёзы будуць у вашым жыцці, сталеючыя любімчыкі! Ваша школа, настаўнікі, бацькі і сябры жадаюць вам поспеху пры паступленні, поспехаў у дасягненні дарослых мэтаў, шчасця на асабістым фронце, моцнага здароўя і ажыццяўлення ўсіх самых лепшых надзей!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць