Аляксей Уладзіміравіч прывёў дадзеныя па адбыўшымся за апошні час у Рэспубліцы Беларусь і ў Чэрвеньскім раёне пажарам, паказаў іх прычыны, папрасіў усіх яшчэ раз праверыць, ці ўсё зроблена ў кожным доме ці кватэры для забеспячэння пажарнай бяспекі. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на тое, што ў летні перыяд, калі дзеці на канiкулах застаюцца дома, нельга пакідаць іх без нагляду: ужо ёсць выпадкі гібелі дзяцей на вадзе, выпадкі, калі дзеці выпадаюць з вокнаў і з балконаў шматпавярховых дамоў. Акрамя таго, нагадаў бацькам аб правіле «выцягнутай рукі», калі на вуліцы дзіцяці трэба трымаць каля сябе на маленькай адлегласці - не далей за выцягнутую руку.
Андрэй Батура расказаў і аб неабходнасці памятаць пра тое, што перыядычна ўводзяцца забароны на наведванне лясоў у залежнасці ад умоў надвор'я, парушальнікі будуць падвяргацца адміністрацыйным пакаранням.
Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях раздалі ўсім бацькам памяткі: «Ганарымся, што навучылі!» - як навучыць дзяцей правілам бяспекі.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

