Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
30 Май 2019

Для 16 выпускнікоў сярэдняй школы №3 г. Чэрвеня празвінеў апошні званок

Гукі маленькага званочка ў руках першакласніцы Кіры Каражан, якую беражліва нёс на руках выпускнік Арцём Бурымскі, разліваліся далёка за межамі школьнага двара. Гэты дзень назаўсёды застанецца ў памяці выпускнікоў – радасны і сумны: наперадзе дарослае жыццё.

Павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшлі галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Людміла Сакава, настаяцель храма Мікалая Цудатворца г.Чэрвень, протаіерэй Аляксандр Лазоўскі.

З сказанымі на дарогу словамі да хлопцаў звярнуліся намеснік дырэктара школы па вучэбнай рабоце Наталля Валер'еўна Горлаўская, класны кіраўнік Лідзія Іванаўна Юрчанка.

Ад імя бацькоў выпускнікоў за цярпенне, працу, увагу і любоў падзякаваў педагогам школы Віктар Аркадзьевіч Бандзік.

Хлопцы, у сваю чаргу, папрасілі прабачэння ў сваіх настаўнікаў за свавольствы і нявывучаныя ўрокі, а ў бацькоў - за непаслушэнства, часам - за неразуменне, за дастаўленыя хваляванняў і клопатаў.

Па традыцыі, выпускнікі і першакласнікі абмяняліся падарункамі. І вядома ж, быў вальс, апошні школьны вальс. А потым у неба паляцелі шары - гэта мары юных хлопцаў і дзяўчат, якія спраўдзяцца абавязкова...

Таццяна Марцьянава

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць