Маленькія артысты навучыліся шмат чаму: яны расказвалі вершы, спявалі песенькі і танчылі. Асабліва спадабаліся гледачам танцы «Цыганачка» і «Птушкі».
Завяршыўся канцэрт агульным танцавальным нумарам дзяцей з розных груп.
Бацькі выказалі словы падзякі выхавальнікам і музычнаму кіраўніку Таццяне Віктараўне Падбільскай за працу па развіцці талентаў у дзяцей.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

