Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

04 Чэрвень 2019

У Чэрвеньскім раёне распачаў працу ХХ абласны пленэр «Фарбы роднай зямлі»

Абласны конкурс-пленэр “Фарбы роднай зямлі” у дваццаты раз сабраў у Чэрвеньскім раёне юных мастакоў сталічнага рэгіёну. Яго ўдзельнікамі сталі 34 навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў Міншчыны.

Конкурс-пленэр сёлета прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння кампазітара Станіслава Манюшкі і традыцыйна праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі юных талентаў, развіцця творчых здольнасцей моладзі, дачынення юных мастакоў да культурнай спадчыны роднага краю.

Праграма мерапрыемства разлічана на чатыры дні.

У першы дзень пленэра, 3 чэрвеня, юныя мастакі наведалі музей Станіслава Манюшкі ў Смілавічах, дзе пазнаёміліся з багатай спадчынай вядомага беларуса родам з чэрвеньскай зямлі. Пастаянная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці кампазітара, месціцца ў двух залах і распавядае пра яго дзіцячыя і юнацкія гады, праведзеныя ў вёсцы Убель, пра вучобу ў Берліне і далейшую працу ў Вільні і Варшаве. Тут можна пабачыць ноты і запісы твораў Станіслава Манюшкі на шматлікіх пласцінках і касетах, фотаздымкі оперных пастановак, сцэнічныя касцюмы Варшаўскага опернага тэатра.

Акрамя смілавіцкіх пейзажаў, мастакі занатуюць на палатне прыродную прыгажосць яшчэ дзвюх мясцін: 4-5 чэрвеня яны будуць працаваць на адкрытым паветры ў аграгарадку Раванічы і на малой радзіме кампазітара.

6 чэрвеня юныя таленты наведаюць аграгарадок Вайнілава з экскурсіяй у сектар традыцыйных промыслаў (рамёстваў).

Закрыццё пленэра адбудзецца ў Чэрвені ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку. Журы назаве імёны пераможцаў у дзвюх узроставых групах: малодшай (11-13 гадоў) і старэйшай (14-16 гадоў).

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць