Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
04 Чэрвень 2019

Вандруем з чэрвеньскай «Бондай»: едзем у Тураўскае княства, плывем на цеплаходзе па Прыпяці і дэгустуем італьянскія сыры

У нядзелю адбылася чарговая краязнаўчая вандроўка з аматарскім краязнаўчым клубам “Бонда”. Яго старшыня Станіслава Баркоўская на гэты раз прапанавала аматарам вандровак па роднай краіне наведаць другі па старажытнасці (пасля Полацка) горад Беларусі – Тураў.

У Тураве экскурсанты ўбачылі драўляную царкву Усіх Святых, пабудовы 1810 года, у якой захоўваецца каменны двухметровы крыж, які па паданню прыплыў у Тураў з Кіева. Наведалі Замкавую Гару і археалагічны музей, у якім закансерваваны фундаменты сабора, разруйнаванага падчас землетрасення ў 1230 годзе. Жадаючыя сфатаграфаваліся ля помніка асветніку і святому Кірылу Тураўскаму, пабылі на плошчы горада, наведалі кафедральны сабор святых Кірыла і Марціна.

Затым шлях экскурсіі ляжаў на старажытныя Барысаглебскія могілкі, дзе знаходзяцца крыжы, якія растуць з зямлі.

Цікавай была экскурсія на тураўскі сыраробны камбінат, знакаміты лініяй па вытворчасці італьянскіх сыроў. Майстар камбіната паказала ўсім праз шкло з другога паверха вытворчасць, растлумачыла, як вырабляюцца сыры.

А потым адбылася дэгустацыя. Сыры, якія спадабаліся, жадаючыя мелі магчымасць набыць у фірменным магазіне пры камбінаце.

Разынкай вандроўкі па тураўскаму краю стала прагулка на цеплаходзе “Кірыл Тураўскі” па рацэ Прыпяць.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з нумароў «Раённага весніка».

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць