Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

05 Чэрвень 2019

У цэнтры карэкцыйнага развіцця, адукацыі і рэабілітацыі г. Чэрвеня пачаў працу дзіцячы аздараўленчы лагер

Яго назвалі «Дружба». Гэта дзіўнае месца, дзе дзеці могуць цікава і весела правесці свае канiкулы. Любое дзіця ў аздараўленчым лагеры «Дружба» знаходзіцца ў цэнтры ўвагі.

Дзецям прапануецца адукацыйная і забаўляльная праграмы, разлічаныя на разнастайную дзейнасць. Таму, нікому не даводзіцца сумаваць, і дзеці заўсёды пад наглядам дарослых. Асноўны акцэнт адпачынку накіраваны на аздараўленне. Тэрмін знаходжання ў лагеры - 18 дзён. Гэта - дні радасці, весялосці і цікавага баўлення часу.

Дзень адкрыцця лагера быў вельмі вясёлым. Штогод да дзяцей у госці прыходзяць хлопцы з Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў з канцэртнай праграмай. Было шмат песень, танцаў, гульняў, конкурсаў. Усе хлопцы атрымалі салодкія падарункі і мяккія цацкі ад старшыні раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Святланы Буцавіцкай.

Дзякуем Дар'i Клімовіч, Вікторыi Верабей, Яне Дзюк, Ксеніi Бразгоўка, кіраўніку Але Карась за правядзенне вясёлага свята.

Святлана Буцавіцкая,

дырэктар ЦКРНіР.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць