Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

05 Чэрвень 2019

Дабрачыннасць: Віктар Сарачан - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь наведаў Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат

Дырэктар дома-інтэрната Уладзімір Сяміжон і першы намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Таццяна Дамарацкая пазнаёмілі госця з домам-інтэрнатам.

Віктар Васільевіч з цікавасцю наведаў храм Амфілохія Пачаеўскага на тэрыторыі ўстановы, адзначыў выдатнае добраўпарадкаванне тэрыторыі, арганізацыю працы падсобнай гаспадаркі, палюбаваўся на экзатычных птушак - паўлінаў і фазанаў. Яго цікавіў фінансавы бок працы дома-інтэрната, медыцынскае абслугоўванне пражываючых, харчаванне, суправаджаемае пражыванне і іншыя пытанні работы ўстановы.

Віктар Сарачан і Наталля Апостал, дырэктар ТАА «Навукова-вытворчы цэнтр ХIММЕДСIНТЭЗ», якая прыязджала не аднойчы ў дом-інтэрнат у якасці віцэ-прэзідэнта міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў у рамках дабрачынных акцый, ад імя Пасольства рэспублікі Малдова прывезлі ў падарунак дому-інтэрнату газонакасілкі, тканіны для майстэрняў, прысмакі, дэзінфікуючыя і мыйныя сродкі.

Як адзначыла Наталля Апостал, калі ў мужа скончылася дыпламатычная кар'ера, вырашылі застацца ў Беларусі. Арганізавалі вытворчасць у Чэрвеньскім раёне. Наталля Аляксандраўна ўдзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах амбасады, прадстаўляючы Малдову.

Віктар Сарачан паскардзіўся на тое, што час яго візіту абмежаваны, і выказаў жаданне зноў прыехаць у дом-інтэрнат.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць