Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

05 Чэрвень 2019

Колер настрою зялёны: удзельнікі пленэру «Фарбы роднай зямлі» малююць у Азёрным

Удзельнікі абласнога пленэру «Фарбы роднай зямлі» сёння малююць у пасёлку Азёрны Чэрвеньскага раёна.

Рака і лес, чарот, плёск рыбы и спевы жаб, сонейка і лясны цянёк, яркія колеры, шолах бяроз, блікі на вадзе и трохсотгадовая таполя, пасаджаная бацькам кампазітара Манюшкі — што яшчэ патрэбна мастаку для натхнення!..

Хтосьці трымае пэндзаль у левай руцэ; хтосьці кладзе будучую карціну проста на цёплцю зямлю; хтосьці сядзіць па-турэцку; хтосьці пасміхаецца, а хтосьці вельмі засяроджаны; хтосьці, малюючы, слухае музыку ў навушніках; а ў некага стракозы падобныя на верталёты. Усе мастакі такія розныя! І кардынальна розныя іх малюнкі, хоць і сядзяць усе на адным і тым жа беразе.

Але ва ўсіх аднолькава пальцы перапэцканыя фарбамі, і палітра саміх фарбаў па-большасці зялёная. Якія пяцьдзесят — тут уся тысяча адценняў гэтага цудоўнага колеру! Адценні жыцця, адценні натуральнай прыроды, надзей і спадзяванняў, усяго маладога, толькі пачынаючага свой шлях у гэтым вялікім прыгожым Свеце — вельмі шмат гэты колер утрымлівае ў сабе.

І нават велізарная састарэлая шэраватая таполя, што памятае маленькім кампазітара Манюшку, чыйму юбілею прысвечаны пленер — і тая, праз шматлікае адмёрлае галлё, нягледзячы на ўзрост, усё-ж такі цягне шматлікія маладыя зялёныя галінкі да сонейка. Дзеці  ўглядаюцца ў дрэва доўга, забыўшыся на работу, нібы зачараваныя ўзростам волата, гісторыяй месца і подыхам былых часоў… Але цяга да жыцця і творчасці бярэ сваё, і тонкія дзіцячыя пальцы, змешваючы колеры на палітры, становяцца яшчэ больш перапэцканымі ва ўсе адценні зялёнага, пераносячы на паперу свой настрой, свой талент і сваё бачанне наваколля.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фото аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць