Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

05 Чэрвень 2019

Санітарная служба Чэрвеньскага раёна: купанне дазволена

Але не ва ўсіх вадаёмах. Зоны адпачынку ў нашым раёне вызначаны рашэннем Чэрвеньскага райвыканкама. Гэта вадаём у в. Натальеўск, рака Волма ў п. Азёрны, рака Волма ў г. п. Смілавічы

Лабараторнай службай ГУ «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» пачынаючы з 3 мая штотыдзень вядзецца кантроль якасці вады ў вышэйназваных вадаёмах. Па дадзеных на 30.05.2019 года адабрана 12 пробаў вады. Усе ўзоры вады па фізіка-хімічных паказчыках бяспекі, па санітарна-вірусалагічных даследаваннях і з індыкатарнага мікрабіялагічнага паказчыка бяспекі (кішачная палачка) адпавядаюць патрабаванням СанПіН 2.1.2.12-33-2005 «Гігіенічныя патрабаванні да ахове паверхневых вод ад забруджвання», гэта значыць, купанне ў гэтых вадаёмах дазваляецца.

Звяртаем увагу на тое, што купацца і загараць на беразе вадаёма ўдвая прыемна, калі вакол чысціня і парадак. А парадак шмат у чым залежыць ад нас саміх.

Не пакідайце пасля сябе на месцы адпачынку шкляныя і пластыкавыя банкі і бутэлькі, скрынкі, пакеты і іншы бытавой смецце. Для гэтага ўстаноўлены смеццевыя кантэйнеры. Аскепкі пабітых бутэлек могуць паслужыць прычынай траўмаў, як на беразе, так і ў вадзе пры купанні.

Памятаеце, ваша бяспека на адпачынку - у вашых руках!

Таццяна Бубенька, фельчар-лабарант ГУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ»

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць