Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

06 Чэрвень 2019

Гран-пры з'язджае ў Дружны: завершаны праходзіўшы на Чэрвеньшчыне 20-й абласны пленэр «Фарбы роднай зямлі»

Пасля чатырох дзён напружанай працы юныя мастакі Міншчыны атрымалі за свае старанні заслужаныя ўзнагароды з рук кампетэнтнага журы. Сярод намінантаў і наша Сабіна Аліева: выхаванка выкладчыка Таццяны ПЕНКРАТ узнагароджана дыпломам другой ступені.

Гран-пры конкурсу з'ехала ў мястэчка Дружны. Менавіта з Дружненскай школы мастацтваў - юная мастачка Даша ЮЦОВА, чые працы журы прызнала лепшымі ў гэтым годзе. Дыплом за першае месца ў малодшай узроставай групе ўручылі дзяўчынцы з Дзяржынска, Ксеніі БАРАН. У старэйшай групе дыплом першай ступені атрымала выхаванка Стаўбцоўскай школы мастацтваў Паліна КАМЁНКА.

На мерапрыемстве прысутнічаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Пётр Атрошчанкаў. Ён прамовіў цёплыя словы ў адрас маладых талентаў, адзначыў, што ўсе работы былі прыгожыя і кожны ўдзельнік ужо пераможца ў тым сэнсе, што гэты конкурс збірае лепшых з лепшых па ўсёй вобласці. Дэпутат ўручыў спецыяльны прыз за вялікі ўклад у выхаванне юных мастакоў выкладчыцы мастацкага аддзялення школы мастацтваў горада Крупкі Галіне Пахомавай.

Чэрвеньшчына была вельмі гасціннай да юных мастакоў. Хлопцы акружылі цяплом і клопатам, пасялілі ва ўтульным і спакойным месцы, смачна кармілі, забаўлялі, ўлічылі ўсе бытавыя патрэбы. На заключнай імпрэзе зладзілі выставу ўсіх работ, запрасілі з канцэртам музыкаў капэлы «Ігуменскiя крыніцы», а таксама юных спевакоў і танцораў Школы мастацтваў. Усе яны падарылі гледачам і ўдзельнікам пленэру незабыўныя прыемныя хвіліны.

Дваццаты фестываль-конкурс «Фарбы роднай зямлі» стаў вяхой у развіцці дзіцячай творчасці, імкненні прышчапіць юнаму пакаленню пачуццё прыгожага, любоў да роднай зямлі і ўменне бачыць яе прыгажосць.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць