У цяперашні час рэалізуецца міжведамасная праграма «Клопат» (з 1 мая па 1 кастрычніка 2019 г.), у рамках якой і была арганізавана гэтая сустрэча. Андрэй Уладзіміравіч расказаў прысутным аб згубным уздзеянні наркатычных і таксічных рэчываў на арганізм чалавека.
У ходзе мерапрыемства прысутныя даведаліся, якія віды наркатычных рэчываў існуюць, і што наогул маецца на ўвазе пад гэтым вызначэннем. Госць пазнаёміў хлопцаў з відамі адказнасці, прадугледжанымі ў нашай краіне за ўжыванне і распаўсюджванне наркотыкаў. Падлеткі не саромеліся задаваць пытанні. Гэта радуе, бо мэта сустрэчы - павышэнне ўзроўню ведаў падрастаючага пакалення пра шкоду наркатычных рэчываў.
Рабятам была прапанавана анкета, спецыяльна падрыхтаваная бібліятэкарамі, і літаратура, якая дапаможа пашырыць веды па абмяркоўваемай тэме.
Жанна КРУК,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Фота аўтара

