А мы запрашэнням рады, ёсць што паказаць і аб чым праспяваць. Прадставілі да ўвагі гледачоў (дарэчы вельмі добразычлівых і актыўных) песні пра любоў, пра сямейнае жыццё і, канешне, пра “сваякоў”. Выканалі свой (фірменны) танец – “Гапак ўпяцёх”. Прымалі наша выступленне так доьразычліва, што ўсе хваляванні адразу зніклі.
А як цікава было паглядзець на іншых удзельнікаў! І новыя песні пачулі, і новых выканаўцаў пабачылі, і на дзетак, маленькіх артыстаў, намілаваліся. А колькі выстаў: вышыванкі, паясы, вырабы з саломкі, гліны, дрэва. Сукенкі, кашулі, рушнікі – усё зроблена рукамі нашых беларускіх майстроў.
З добрым настроем правялі гэты дзень “Шасціснопскія Сваякі”. Дзякуй, Маладзечна, за такую магчымасць і за добрую арганізацыю фестываля.
Вольга Манюшка, загадчык Шасціснопскага сельскага Дома культуры. Фота аўтара

