Папярэдне яны атрымалі атэстаты ў сваіх навучальных установах. У гэтым годзе дырэктара 11-ці школ прывялі на выпускны баль сваіх выхаванцаў. Усе былі вельмі прыгожыя, стыльныя і вясёлыя. Рабят павіншавала кіраўніцтва горада, старшыня райвыканкама Віталь Казлоў ўручыў выдатнікам залатыя медалі. Адзначылі і праславіўшыхся ў асобных навуках, спорце, інтэлектуальным жыццi.
Як і належыць, пары станчылі развітальны вальс. А адна крэатыўная школа прапанавала гледачам альтэрнатыву: танго. Гэта было выдатна!
Перад прысутнымі на плошчы выступілі малодшыя школьнікі, удзельнікі мастацкай самадзейнасці. Асабліва ўсім спадабалася дымавое шоў і салют з залатой мішуры, якія ладзілі брэйкеры.
Апошнім прыгожым акордам быў запуск у неба рознакаляровых паветраных шароў і танцавальны флэш-моб, падчас якога было шчыра шкада, што такія класныя хлопцы пакідаюць школьныя сцены і сыходзяць у дарослае, складанае, адказнае жыццё. Але ж так і павінна быць!.. Поспехаў вам там, у дарослым жыццi, нашы прыгожыя, разумныя, вясёлыя, забіяцкія дзеткі! Хай усё складзецца «ў плюс»!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

