Характэрна, што ў горадзе шахцёраў факеланосцы беглі па падземных калідорах спелеалячэбніцы і падымаліся на солевы адвал рудніка. Сёння «Полымя мiру» перамясцілася ў Нясвіж.
Для чэрвеньцаў самым цікавым у руху Агню будзе 15 чэрвеня. У гэты дзень наш зямляк, лідэр Чэрвенскай моладзі Павел КЛЫНДЗЮК будзе несці Агонь Другіх Еўрапейскіх гульняў у горадзе Маладзечна.
Зараз Павел штодня ўзмоцнена трэніруецца разам з хлопцамі сваёй групы падтрымкі, каб праз некалькі дзён годна прадставіць роднай Чэрвень перад краінай і ўсім светам.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ

