- па лініі крымінальнага вышуку - 16 злачынстваў;
-па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі - 1 злачынства;
-па лініі незаконнага абароту наркотыкаў - 1 злачынства;
-па лініі іншых службаў - 6 злачынстваў.
На тэрыторыі раёна ў маі дарожна-транспартных здарэнняў не зарэгістравана.
Супрацоўнікамі РАУС выяўлена 7 самагонных апаратаў. Усяго выяўлена 407,7 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці, у тым ліку:
самагонкі - 7,2 літра;
самагоннай брагі - 301 літр;
іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці - 98,5 літра.
Выяўлена 253 факту распіцця алкагольных напояў (піва) і з'яўлення ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, затрымана 63 грамадзяніна за дробнае хуліганства. На прымусовае лячэнне ва ўмовах лячэбна-працоўнага прафілакторыя адпраўлена 20 хранічных алкаголікаў, у тым ліку ў маі - 4.
Найбольш значныя узбуджаныя крымінальныя справы:
- у дачыненні да грамадзяніна А., які з гаспадарчай пабудовы ў г.Чэрвень выкраў ровар, які належыць грамадзянцы А.;
-у дачыненні да грамадзяніна М., які з кватэры ў г. Чэрвень выкраў пяць чыгунных радыятараў, якія належаць грамадзяніну Ц.;
-у дачыненні да грамадзяніна С., які з гандлёвага павільёна на міні-рынку «Чапаеўскі» выкраў маёмасць, якая належыць грамадзяніну Ч.;
-у дачыненні да грамадзян А. і Б., якія з хлява ў в. Гаркоўская Слабада выкралі маёмасць, якая належыць грамадзянцы І.
Падрыхтавала Галіна Гамеза

