Мэты і задачы конкурсу - актывізацыя і ўдасканаленне работы па добраўпарадкаванні і азеляненні і кветкаваму афармленню тэрыторыі Чэрвеньскага раёна; шырокае прыцягненне арганізацый, устаноў і сельскіх саветаў да работ па добраўпарадкаванні і азеляненні; выяўленне і распаўсюджванне лепшых прапаноў і праектаў у галіне добраўпарадкавання, азелянення і кветкавага афармлення тэрыторый; павышэнне эстэтычнай культуры насельніцтва. Заснавальнік - Чэрвеньскі райвыканкам.
Конкурс праводзіцца ў адзін этап з 27 мая па 1 ліпеня 2019 года па наступных намінацыях: «Лепшы па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі г. Червеня»; «Лепшы па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі г.п. Смілавічы»; «Лепшы па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі ў сельскай мясцовасці»; «Лепшы па добраўпарадкаванні і азеляненні грамадскай тэрыторыі».
Удзельнікі да 20 чэрвеня 2019 года падаюць у аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама наступныя дакументы:
- заяўку на ўдзел па форме (спампаваць);
- фота-, відэаматэрыялы з кароткімі анатацыямі, якія характарызуюць работу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.
Вынікі падводзяцца да 1 ліпеня 2019 года. Камісія па арганізацыі і правядзенні раённага конкурсу вызначыць чатыры прызавыя месцы, па адным у кожнай намінацыі.
Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца наступныя крытэрыі:
- комплекснае архітэктурна-мастацкае рашэнне (задума), аб'екта;
- адлюстраванне нацыянальных традыцый, самабытнасці і непаўторнасці рэгіёну;
- наданне аб'ектам архітэктурнай выразнасці шляхам афармлення фасадаў, абсталявання прылеглых тэрыторый малымі архітэктурнымі формамі, элементамі вертыкальнага азелянення будынкаў, кветкавага афармлення, стварэння новых аб'ектаў азелянення, іншых элементаў добраўпарадкавання;
- прымяненне сучасных прыёмаў і метадаў ландшафтнай архітэктуры і дызайну;
- санітарнае ўтрыманне тэрыторый, рэгулярнасць і якасць выкошвання газонаў, своечасовасць і якасць работ па догляду за зялёнымі насаджэннямі.
Пераможцаў ўзнагародзяць дыпломамі райвыканкама і аднаразовай грашовай узнагародай у памеры пяці базавых велічынь.

