Выказваем словы падзякі і вялікай удзячнасці за Вашу штодзённую нялёгкую, але такую неабходную працу, за Ваш клопат пра людзей, за добрыя сэрцы, за тое, што Вы ёсць!
Вы дорыце здароўе людзям, засяляеце ў іх надзею, вяртаеце да жыцця, - што можа быць важней і высакародней гэтага!
Ад усёй душы жадаем Вам самім моцнага здароўя, усіх жыццёвых выгод, прафесійных поспехаў, удзячных пацыентаў. Няхай Ваш праца будзе па вартасці ацэнена, няхай тое, чым Вы займаецеся, прыносіць Вам задавальненне і радасць.
Хачу падзякаваць прафсаюзным лідэрам і прафсаюзным актывістам устаноў аховы здароўя нашага раёна за актыўную прафсаюзную пазіцыю, за асабісты ўклад кожнага ў развіццё і ўмацаванне прафсаюзнага руху Беларусі.
Дарагія калегі, поспехаў Вам у справе абароны сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў сваіх калегаў, канструктыўнага дыялогу з сацыяльнымі партнёрамі, веры ў сябе, у свае сілы, у тое, чым Вы займаецеся.
Няхай сённяшні дзень радуе Вас прыемнымі сюрпрызамі, цёплымі віншаваннямі, шчырымі словамі падзякі за Ваш труд, і хай тое, што Вы робіце, вяртаецца да Вас у трохразовым аб'ёме!
З павагай, Вольга Коцiна

