На святочным канцэрце вучні Смілавіцкай дзіцячай школы мастацтваў выступалі для навучэнцаў Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. У выкананні нашых вучняў прагучалі творы на фартэпіяна, домры, акардэоне. Працягнулі канцэрт: ансамбль скрыпачоў, ансамбль гітарыстаў, вакальны ансамбль школы. Як з чароўнай музычнай скрыначкі гучалі народныя мелодыі, творы Каміля Сен-Санса, Аліка Роўлі, Дзмітрыя Цёмкiна, Аліны Бэзэнсан, Аляксандра Вавілава і, вядома, вялікага нашага земляка Станіслава Манюшкі.
Ніколі яшчэ нашы музыкі не выступалі перад такімі мужнымі, прыгожымі і моцнымі хлопцамі. Трэба сказаць, што вобразныя па змесце творы асабліва кранулі іх сэрца - вочы хлопцаў па-асабліваму блішчалі, калі гучалі творы пра маму, пра дзяцінства, пра сяброўства, пра лета. І, вядома, на памяць атрымалася прыгожае сумеснае фота.
Ірына Цеван, настаўнік Смілавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Фота аўтара

