Ансамбль выступіў на адкрыцці фестывалю «Фестываль, вяселай песняй звіні!», канцэрце-прэзентацыі калектываў-удзельнікаў фестывалю «Гасцей сустракае, Дубровенскі край», гала-канцэрце «Лейся песня над Дняпро!» i народным абрадзе «Пасахі - на легкія шляхі!».
Госці і ўдзельнікі мерапрыемства цёпла сустракалі наш калектыў, «Чэрвеньскія балагуры» ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата фестывалю.
У фестывалі прынялі ўдзел творчыя калектывы з Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Малдовы і Татарстана. Усе адзначылі высокі арганізацыйны ўзровень мерапрыемства і гасціннасць прымаючага боку.

