Адрэзак дыстанцыі Паўла быў у Маладзечне. «Полымя мiру» прыбыло туды ў суботу. Першым яго сустрэў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган. У маршруце было шэсць аб'ектаў, агонь ад аднаго з іх да іншага неслі вядомыя людзі і спартсмены, такія, як пяціразовы чэмпіён свету па веславанні Аляксандр ВАЛЧЭЧЦКI.
Факеланосцы пабывалі на найбуйнейшых прадпрыемствах горада. Бліжэй да вечара знаходжанне «Полымя мiру» ў Маладзечне завяршылася святочным канцэртам у летнім амфітэатры. У панядзелак Агонь ужо прыбыў у Мiнск. Усяго факеланосцы пераадолелі 7 700 кіламетраў па краінах Еўропы. Гульні пачнуцца 21 чэрвеня.
Падрабязнасці і асабістыя ўражанні ад эстафеты мы спадзяемся даведацца ў Паўла, калі ён вернецца з рэспубліканскага марафону «75».
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Таццяны КЛЫНДЗЮК

