Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

19 Чэрвень 2019

Чэрвеньскія хлопцы прынялі ўдзел у палявым лагеры МНС

Вось ужо шаснаццаты раз адбыўся абласны палявы лагер «Выратавальнік» і злёт Мінскага абласнога аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Па добрай традыцыі на працягу многіх гадоў на беразе Плешчаніцкага вадасховішча штогод збіраецца больш за 300 юных ратавальнікаў з усіх куткоў Міншчыны.

На працягу трох дзён хлопцы пераадольвалі нялёгкія спаборніцтвы, да якіх яны рыхтаваліся цэлы год.

Конкурсная праграма злёту пачалася з прадстаўлення лагерных гарадкоў, у стылі «Кірмашы бяспекі». Прадоўжыўся першы дзень спаборніцтваў конкурсам ўстаноўкі палаткі.

Самым цяжкім днём для юных ратавальнікаў стаў, мабыць, другі конкурсны дзень, які пачаўся з палявых вучэнняў. Хлопцы праводзілі пошукава-выратавальныя працы пры падзенні верталёта і выратавальныя працы ў балоцістай мясцовасці, лясных завалах і на паверхні вады. Займаліся тушэннем пажару і пошукам пацярпелых у задымленым памяшканні, а таксама ліквідавалі хімічную аварыю і аварыю на прамысловым аб'екце.

А ўвечары кожная каманда прадставіла свой «Хіт бяспекі» на адну з трох тэм: «Прапаганда МНС - бяспекі прагрэс!», «Прапаганда МНС - па бяспецы лікбез!», «Прапаганда АБЖ - ахапіла свет ужо!». Хлопцы прадэманстравалі не толькі вакальнае выкананне і арыгінальнасць песні, але і артыстызм і нават харэаграфію.

Трэці конкурсны дзень пачаўся з агляду строю і песні. Конкурс прайшоў ярка і незабыўна: выразнасць кроку і строю, парадная форма і строгае журы.

Завяршэннем палявога лагера стаў конкурс «Аказанне першай дапамогі». Юным выратавальнікам трэба было вырашыць сітуацыйныя задачы. Разам з гэтым трэба было вельмі хутка зарыентавацца ў сітуацыі, правесці сардэчна-лёгачную рэанімацыю, спынялі крывацёк, накладвалі павязкі і транспартавалі пацярпелых.

Таксама мерапрыемства не абышлося без насычанай разнастайнай забаўляльнай і спартыўнай праграмы. Рабят парадаваў незабыўны святочны салют і дыскатэка ў апошні конкурсны дзень.

Віншуем з новымі ўражаннямі усіх прыняўшых ўдзел у гэтым выдатным мерапрыемстве!

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць