Вярнуўшыся з палону, простая вясковая дзяўчына са шматдзетнай сям'і, у якой яна была старэйшай з дзевяці дзяцей, выйшла замуж, нарадзіла дваіх сыноў і дачку, працавала ў тагачасным мясцовым калгасе . Цяпер у жанчыны не толькі трое дзяцей і сямёра ўнукаў, але і чацвёра праўнукаў. Усё жыццё яна пражыла ў Дуброва, акрамя тых страшных гадоў, успаміны пра якія заўсёды выклікаюць слёзы, колькі б часу ні прайшло. Атрымліваючы медаль, пажылая жанчына заплакала: «Дзякуй вам, дзеткі, што памятаеце нас! Нічога няма горш вайны, сцеражэцеся яе і бойцеся больш за ўсё на свеце!»
Медалі ў гонар 75-годдзя Перамогі будуць уручацца вязням лагераў, ветэранам вайны, заслужаным працаўнікам тылу Чэрвеньскага раёна. Такая акцыя пройдзе па ўсёй краіне і завершыцца да святкавання Дня незалежнасці.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

