Наш раён прадстаўляла каманда навучэнцаў турысцка-краязнаўчага цэнтра Чэрвеньскага раёна. У яе склад увайшлі Каваленка Мікіта, Свідзерскі Мікіта, Беластоцкі Мікіта, Свідзерскі Даніла, Гурская Юлія, Базылевіч Аліна, Каленік Ілля, Каваленка Анастасія. Трэнер - Сяргей Свідэрскі.
На асабіста-каманднай кароткай дыстанцыі чэрвеньскага каманда заняла 2 месца, а ў асабістым заліку Каваленка Мікіта стаў уладальнікам залатога медаля і дыплома I ступені. Па выніках жа праходжання каманднай кароткай дыстанцыі нашы хлопцы заваявалі дыплом II ступені.
Віншуем! Ваш поспех - вынік штодзённых трэніровак і узмоцненай згуртаванай працы каманды. Так трымаць!
Святлана Аношка, метадыст цэнтра

