Здавалася б, такой прыгожай і камунікабельнай, выканаўчай і мэтанакіраванасць асобе, як Юля, нічога не каштавала вырашыцца на прапанову папрацаваць адмінам віп-персон. Але на самой справе Юля доўга сумнявалася: «Ці змагу, ці атрымаецца ў мяне? Цi спраўлюся з пастаўленымі задачамі? Не ведаю ні начальства, ні абавязкаў. Нейкі кот у мяшку!»
Як яна сама распавяла, дзяўчыне было страшна і адначасова вельмі цікава. У выніку яна разважыла так, што трэба за ўсё добрае, што выпадае ў жыцці, хапацца абедзвюма рукамі. Бо жыццё, у рэшце рэшт, усяго адно, і ляціць так хутка! І Юля вырашыла дзейнічаць па прынцыпе «Калі ёсць магчымасць, чаму б і не!» Так і апынулася на Еўрапейскіх Гульнях.
Яе асноўныя абавязкі - падтрымліваць сувязь з артыстам, за якога адказваеш, альбо з яго дырэктарам. Трэба паведамляць артысту, калі рэпетыцыі, удакладняць, ці павінен ён (яны) быць на гэтай рэпетыцыі ў канцэртных касцюмах. Таксама Юля водзіць артыстаў на грым перад выступам, сочыць за тым, каб артыст своечасова апынуўся на сцэне і сышоў у патрэбны выхад са сцэны.
- Мы ўжо адпрацавалі ЦА, Цырымонію адкрыцця, засталася ЦЗ, Цырымонія закрыцця, - распавяла Юлія. - На ЦА я працавала з беларускай опернай спявачкай Маргарытай Ляўчук і ансамблем «Гуды». Мая сяброўка працавала з лідэрам этна-гурта «Троіца» Іванам Кірчуком. Гэта вельмі класны артыст і выдатны чалавек, вельмі прыемны. Мае «Гуды» таксама выдатныя хлопцы, маладыя, таленавітыя, яны літаральна жывуць музыкай. А Маргарыта Ляўчук, даведаўшыся, што я з Чэрвеня, распавяла, што калісцi выступала ў нашым горадзе! Яна ўдзельнічала ў конкурсе оперных спевакоў і стала адной з яго дыпламантак! Гэта быў конкурс «Убельская ластаўка». Ён даў Маргарыце прафесійны старт у опернай кар'еры.
Юлія Новікава-Сакалоўская таксама распавяла «Раённаму весьніку», што на адкрыцці гульняў выступалі Дзiмаш, Ігар Круты, трубач Вадзім Эйленкрыг, Ганна Нятрэбка і Юсіф Эйвазаў, оперныя спевакі Ілля Сільчукоў і Алена Сало, Кірыл Гуд, Алёна Ланская, Пётр Ялфімаў .
- Цырымонія адкрыцця атрымалася вельмі прыгожай і відовішчнай, - падзялілася ўражаннямі Юля. - Відаць, што праведзеная велізарная праца вялікай каманды. На стадыёне можна было загрузіць у тэлефон дадатак дапоўненай рэальнасці, тады шоу станавілася яшчэ больш маляўнічым і нават як быццам чароўным. Я рада, што не пабаялася ступіць насустрач свайму шанцу, і ў мяне на ўсё жыццё застануцца ўспаміны пра выдатных людзях і выдатным падзеі. Ну, і фоткі, вядома!
Запісала Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Юліі Новікавай-Сакалоўскай

