Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

25 Чэрвень 2019

Лета чырвонае, будзь са мной: як прайшла лагерная змена ў трэцяй школе

А лета і на самай справе чырвонае — бо раней гэта слова значыла «прыгожае». Азірніцеся вакол: язмін, ландышы, званочкі, васількі – асляпляльны калейдаскоп фарбаў! І такія ж прыбраныя, асляпляльныя ў сваіх рознакаляровых кепках і маечках-хлопцы з лагера «Ігуменята», які працаваў у чэрвені пры Чэрвеньскай СШ №3.

Гэтаму вясёламу, гарэзнаму, няўрымсліваму народу ўсё было цікава. Мяркуйце самі: «Дзень знаёмстваў? О, крута!», « Дзень ведаў? Клас, давайце!», «Дзень кіно? Суу-у-у-пер!», « Дзень здароўя? Выдатна!», «Дзень нараджэння лета? Лайк, лайк, лайк!!!». Былі ў нас Дзень вады, Дзень творчасці, Дзень роднай зямлі, Дзень ветлівасці, Дзень прафесій, Дзень Беларусі. І кожны дзень, кожная тэма атрымаліся яркімі, запамінальнымі, нечаканымі. Кожны дзень мы хадзілі гуляць у парк ці ў лесапарк, і нашы яркія і шумныя «вусенi» рухаючыхся па вуліцах панамак і кепак запомнілі жыхары Червеня, ўсміхаліся насустрач.

У лагеры адпачывалі дзеці з першага па шосты клас. Усяго было 60 чалавек. Начальнікам лагера была Таццяна Аляксандраўна Шамрук. Шмат у яе было клопатаў, але на ўсіх хапала ўвагі, цярпення і здольнасці вырашаць любыя пытанні.

Дзеці любяць гуляць. Таму ў нас у лагеры было вельмі шмат розных гульняў: «Падарожжа па казках», «Брэйн-рынг», «Калейдаскоп карысных ідэй», «Прыгоды на вадзе», «Патоп», «Два караблi», «Падарожжа кропелькі», «Жыву ў Беларусі, тым ганаруся».

Дзеці любяць адказваць на займальныя пытанні. Таму мы праводзілі шмат цікавых віктарын: «Азбука здароўя», «Усезнайка», «У свеце жывёл», «Чырвоны, жоўты, зялёны», «Водныя жыхары», «Бяспечныя канікулы», «Мая краіна - Беларусь».

Дзеці любяць спаборнічаць у спорце, таму нашы фізрукі Людміла Анатольеўна Няхай і Ігар Аркадзьевіч Бурданін ніколі не сядзелі на месцы: праводзілі конкурсы, эстафеты, спаборніцтвы. Дзеці, у адрозненне ад хатняй абстаноўкі ў многіх сучасных сем'ях, ніколі не сядзелі ў тэлефонах. Ім і без гэтага было цікава!

Шмат хто на закрыцці лагера казалі, што ў наступным годзе хочуць загадзя сабе заняць месца ў любімым лагеры «Ігуменята».

Лілія Маруга, выхавальнік лагера. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць