Менавіта вам, моладзі 21 стагоддзя, у хуткім часе трэба будзе ўзяць на сябе ўсю адказнасць за развіццё нашага раёна і краіны, сваімі поспехамі ў вучобе і дасягненнямі ў працы праслаўляць малую радзіму , унесці свой уклад у здабытак рэспублікі.
Ваша энергія, здольнасць дамагацца пастаўленых мэт абавязкова будуць запатрабаваныя. Мы верым у вашыя сілы, мэтанакіраванасць, талент і ініцыятыву.
Жадаем здароўя і шчасця, упэўненасці і дабрабыту, удачы ва ўсіх справах і пачынаннях!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

