Хлопцы атрымалі квіткі на Гульні ад райкама БРСМ. Арганізатарам давялося крыху адкласці спаборніцтвы з-за моцнага ліўня, які пачаўся менавіта ў момант старту. Спартсмены перабылі непагадзь і былі вельмі ўдзячныя гледачам, з якіх амаль усе дачакаліся пачатку гонкі, не спалохаўшыся шквальнага ветру і патокаў дажджу.
Беларускія весляры не падвялі сваіх заўзятараў і краіну: яны выйгралі медалі ў некалькіх намінацыях! У скарбонцы Беларусі дзякуючы ім зараз на восем узнагарод больш, чатыры з іх - золата.
Характэрна, што менавіта на гэтыя спаборніцтвы прыйшоў пахварэць за нашых спартсменаў прэзідэнт Лукашэнка разам з сынам Мікалаем. Аляксандр Лукашэнка сфатаграфаваўся з некаторымі спартсменамі, а самому маленькаму заўзятару Раману дастаўся яшчэ і салодкі падарунак ад кіраўніка дзяржавы.
Сёння, калі чэрвеньскія хлопцы ўжо зноў працягваюць працу на будоўлі, ім ёсць пра што пагаварыць, падзяліцца незвычайнымі прыемнымі ўражаннямі, якія застануцца ў падлеткаў надоўга.
Павел КЛЫНДЗЮК. Фота Аляксандра МРЫНСКАГА

