Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

28 Чэрвень 2019

Цікава і з карысцю малодшыя школьнікі праводзілі час у Чэрвеньскай дзіцячай бібліятэцы

Яе работнікі арганізавалі для дзяцей з дзённых аздараўленчых лагераў гарадскіх школ і цэнтра карэкцыйнага развіцця, навучання і рэабілітацыі шмат цікавых мерапрыемстваў.

Хлопцы з задавальненнем гулялі ў настольныя гульні, чыталі дзіцячыя часопісы. Для тых, хто любіць майстраваць, у часопісе «Мурзілкі» прапануецца спецыяльны дадатак, у якім - карцінкі-дэталькі, з іх можна зрабіць розныя вырабы. Па словах бібліятэкара Людмілы Леанідаўны Альховік, гэты занятак развівае мысленне, вынаходлівасць, уседлівасць і ўвагe і многiм падабаецца. У бібліятэцы нават захоўваюцца вырабы, вырабленыя хлопцамі ў ранейшыя гады. Падабалася дзецям таксама знаходзіць казачных персанажаў у малюнках-загадках «Наколькі вы ўважлівыя», якія публікуюцца ў дзіцячым часопісе «Міша».

Асабліва захапілі рабят гутаркі пра жывёл - хатніх і дзікіх - з дэманстрацыяй відэафільмаў. Малодшыя школьнікі ведаюць пра жывёл нямала і самі распавядалі цікавыя гісторыі пра сваіх хатніх гадаванцаў. Праводзіліся рухомыя гульні на паветры.

Цікавай была і сустрэча малодшых школьнікаў са спецыялістам першай катэгорыі Чэрвенскай раённай інспекцыі па справах непаўналетніх Наталляй Каратчэня, якая праходзіла ў рамках Рэспубліканскай міжведамаснай праграмы «Клопат». Тэма яе - «Дзеці - злачыннасць - бяда».

Хлопцы даведаліся пра тое, якія правапарушэнні здзяйсняюць непаўналетнія і якія пакараннi могуць за гэта панесці яны самі і іх бацькі.

Таццяна Марцьянава. Фота Наталлі Калтовіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць