Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

01 Ліпень 2019

Задабрычча, Мехаўка і Новы Будкаў святкавалі (фота)

Свята адразу трох населеных пунктаў адбылося ў суботу ў Лядзенскім сельсавеце. У вёсцы Задабрычча разам з мясцовымі жыхарамі яго адзначалі суседзі з Мехаўкі і Новага Будкава.

З прывітальным словам да іх звярнулася старшыня Лядзенскага сельвыканкама Алена Гамеза. Падчас урачыстасці былі перагорнуты старонкі гісторыі трох вёсак, адзначаны падарункамі і сімвалічнымі сертыфікатамі іх жыхары, якія шчырай любоўю да роднай зямлі і самаадданай працай стваралі гэтую гісторыю.

Музычныя падарункі вяскоўцам уручылі салісты Чэрвеньскага раённага Цэнтра культуры і адпачынку Надзея Чарніцкая і Андрэй Хурсевіч, а таксама госці з Крупскага раёна – вакальная група “Чарадзейка” Ухвальскага Цэнтра культуры і адпачынку.

Падрабязнасці — у адным з бліжэйшых нумароў «Раённага весніка».

Ігар АДАМОВІЧ. Фота і відэа аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць