Прыгожыя, вясёлыя, маладыя і таленавітыя хлопцы горда крочылі ў святочным шэсці па цэнтральнай вуліцы горада ў напрамку да гарадскога парку, які ў той дзень ператварыўся ў сапраўдную калыска талентаў . Чаго тут толькі не было! Дзеці прадставілі працы ў розных напрамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: саломапляценне, разьбярства па дрэве, роспіс па дрэве і шкле, ткацтва, пісанкі, пэчворк, абрадавыя лялькі, роспіс па тканіне, набойкі і нават пляценне лапцей. Усе канкурсанты заўзята працавалі над сваімі працамі, выяўляючы фантазію і творчае натхненне. Кожны з іх, нягледзячы на тое, што час для выканання конкурснай працы быў абмежаваны, з задавальненнем дзяліўся сваімі ведамі і ўменнямі з усімі, каму гэта было цікава. І кожны з іх, безумоўна, прагнуў перамогі...
Дачакаліся перамогі і нашы дзяўчынкі! Дыпломы 1 ступені за лепшую калекцыю хатніх работ заваявалі - Яніна Вяргейчык (кіраўнік - Мартынчык Т.Н.) і Аліна Шэмет (кіраўнік - Шэмет Л.Ф.). Дыплом 2 ступені за ўклад у развіццё традыцыйнай спадчыны і творчы падыход да вырабу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці атрымала Ксенія Ладуцька (кіраўнік - Кучук Н.Г.). Дыплом 3 ступені за ўклад у развіццё традыцыйнай спадчыны і творчы падыход да вырабу мяккай цацкі дастаўся самай юнай нашай удзельніцы - Валерыі Некрашэвіч (кіраўнік - Гатоўка А.А.).
Кожную дыпламантку журы ўзнагародзіла каштоўным падарункам. Мы ад душы віншуем нашых дзяўчынак і жадаем ім далейшых поспехаў і яшчэ мноства перамог.
Наталля Кучук, начальнік аддзела народнай творчасці Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу.
Фота аўтара

