Падчас карнай аперацыі нямецкія захопнікі зверскi знішчылі некалькі сем'яў, якія жылі ў вёсцы. Стаяў люты мароз, але не такая жорсткая была прырода, як людзі, ці істоты, той, хто называў сябе «людзьмі»: гэтыя варожыя каты не пашкадавалі нават маленькіх дзетак, пра што сведчаць журботныя надпісы на помніку, да якога сённяшнія жыхары Лядаў нясуць вянкі і кветкі.
Удзельнікі акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» наведалі таксама размешчаныя на тэрыторыі сельсавета брацкія магілы загінуўшых чырвонаармейцаў, магілы ветэранаў вайны, а таксама абеліск на месцы былога штаба партызанскай брыгады «Чырвоны сцяг».
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка і старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Іван Ладуцька, а таксама адміністрацыя Сельскай савета і жыхары навакольных вёсак.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Алены Гамеза

