Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

01 Ліпень 2019

Ушанавалі памяць загінулых і павіншавалі ветэрана вайны Вольгу Патапейка з 75-годдзем вызвалення Беларусі

Старшыня Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка, старшыня Лядзенскага сельвыканкама Алена Гамеза і старшыня Чэрвеньскага раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька ўсклалі вянок да помніка загінулым воінам і партызанам у вёсцы Велікаполле і хвілінай маўчання ўшанавалі іх памяць.

Затым яны наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, удзельніцу партызанскага руху, жыхарку вёскі Велікаполле Вольгу Фёдараўну Патапейка і ўручылі ёй віншавальны адрас ад імя старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Віталя Казлова і кветкі . Пажадалі ветэрану вайны моцнага здароўя, доўгіх гадоў, дабрабыту і яшчэ шмат падстаў для радасці.

Вольга Фёдараўна падзякавала за віншаванні, а таксама за праяўленую да яе ўвагу і клопат.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць