Мікалай Канстанцінавіч падзякаваў ветэрану за ўклад у Вялікую Перамогу, пажадаў моцнага здароўя, бадзёрасці, шмат радасных дзён. Ён уручыў таксама грашовую ўзнагароду і кветкі.
У Ганаровай грамаце гаворыцца: «Чэрвеньскі раённы Савет дэпутатаў узнагароджвае ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага старшыню ветэранскай арганізацыі Ляденского сельскага Савета Казіміра Ваўжынцэвіча Вяржбіцкага за значны ўклад у станаўленне і развіццё ветэранскага руху, актыўны ўдзел у грамадзянска-патрыятычным i працоўным выхаванні падрастаючага пакалення і ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Алена Дзмітрыеўна таксама павіншавала ветэрана з Дём незалежнасці, ўручыла віншавальны адрас ад імя старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Віталя Казлова і кветкі.
Казіміра Ваўжынцэвіча, выдатнага педагога, шматгадовага дырэктара Ляденской сярэдняй школы добра ведаюць у Чэрвеньскім раёне. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ён пайшоў на фронт, быў паранены. Вестка пра перамогу сустрэў у шпіталі. Пасля вайны атрымаў педагагічную адукацыю, спачатку скончыў педагагічнае вучылішча, потым - геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага увниверситета імя Леніна і шмат гадоў аддаў нялёгкай працы - навучанню і выхаванню маладога пакалення.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

